Падведзены вынікі раённага этапу патрыятычнай акцыі "Вахта памяці". Трэці год запар "пальму першынства" ўтрымлівае Слабадская школа, на рахунку якой цэлы комплекс ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў.
Падведзены вынікі раённага этапу патрыятычнай акцыі "Вахта памяці". Трэці год запар "пальму першынства" ўтрымлівае Слабадская школа, на рахунку якой цэлы комплекс ваенна-патрыятычных мерапрыемстваў. Гэта і экскурсіі, і паходы, і догляд помнікаў. Нядаўна дзеці пабывалі ў музеях Поўсвіжскай і Новавалосавіцкай школ. Яны збіраюць матэрыял аб удзеле землякоў у фінскай вайне. На БТ-3 быў паказаны фільм "Вяртанне" пра лётчыка Мікалая Пшонку. Фільм здымаўся на аснове пошукавага матэрыялу, здабытага сярод іншых і вучнямі ды настаўнікамі Слабадской школы.