Падчас мерапрыемства школьнікі дакрануліся да вытокаў зараджэння традыцыі святкавання Ражства Хрыстова і абраду калядавання, пазнаёміліся з аўтэнтычнымі загадкамі Лепельшчыны, а таксама асаблівасцямі гульні "Жаніцьба Цярэшкі", якая ўключана ў спіс аб'ектаў нематэрыяльнай спадчыны і лічыцца своеасаблівым культурным брэндам Лепельшчыны.

Хутка, весела і непрыкметна праляцеў час, праведзены ў музеі, пакінуўшы самыя цёплыя і прыемныя ўражанні.