1 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У беларускай дзяржаве робіцца ўсё неабходнае для мірнага і спакойнага жыцця дзяцей. Гэта адзначыў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў сваім віншаванні юных грамадзян Рэспублікі Беларусь з Міжнародным днём абароны дзяцей, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта. "Сёння мы адзначаем юбілейны, шасцідзесяты Міжнародны дзень абароны дзяцей. Нягледзячы на тое, што свята прысвечана дзецям, яго з радасцю сустракаюць людзі розных пакаленняў. Бо ў душы любой дарослага чалавека жыве дзіця, і мы на працягу ўсяго жыцця шануем дарагія ўспаміны дзяцінства як чыстую крыніцу радасці і натхнення", - гаворыцца ў віншаванні. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў дзяржаве робіцца ўсё для таго, каб з самых першых хвілін з'яўлення на свет дзіця расло ў атмасферы клопату і любові, каб жыццё маленькіх грамадзян было мірным, спакойным і абароненым ад бед і нягод, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.-0-

БЕЛТА