Да 1 верасня ў Беларусі будзе выпушчана 30 электронных версій новых падручнікаў. Пра гэта паведаміла журналістам намеснік дырэктара па навукова-метадычнай рабоце Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Электронныя версіі новых вучэбных дапаможнікаў будуць размяшчацца на Нацыянальным адукацыйным партале па меры падрыхтоўкі іх да выдання. Да 1 верасня з'явяцца тыя дапаможнікі, якія ўжо выдадзены на сённяшні момант, іх 30, астатнія 11 з'явяцца ў верасні-кастрычніку", - канстатавала Валянціна Гінчук.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)