У раённым Доме культуры прайшла калядная імітацыя свята вяселля, толькі не сапраўднага, а ў гульнёвай форме. Гэта падзея, якую немагчыма ўжо сустрэць амаль нідзе.
«Жаніцьба Цярэшкі» — гэта не проста гульня, а сапраўдная культурная традыцыя, якая сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае.Суправаджалася свята вясёлымі традыцыйнымі танцамі. Ну, як жа на вяселлі без танцаў.
Кожны прысутны стаў часткай гэтага яркага мерапрыемства, апынуўшыся ў атмасферы весялосці і музыкі.
Удзельнікі, сярод якіх шмат моладзі, актыўна дзельнічалi ў гульнях.
Калядна-абрадавая гульня «Жаніцьбы Цярэшкі» ўяўляе сабой вясельна-тэатральную дзею, у якой спалучаюцца тэатр, спевы, танцы, музыка, імправізацыя.
Сутнасць гульні заключаецца ў магчымасці для моладзі праявіць сваю прыхільнасць для знаёмства, знайсці сабе пару. З боку старэйшых выбіраюць «бацьку» і «маці», якія сочаць за парадкам правядзення абраду «Жаніцьбы Цярэшкі», рытуальна-абрадавым частаваннем і агульным вяселлем, дзе няма гледачоў і выканаўцаў, усе з’яўляюцца ўдзельнікамі.
Даволі часта пары-ўдзельнікі каляднай абрадавай гульні потым спраўляюць сапраўднае вяселле
Асаблівая падзяка калектыву "Кругаверць" за захоўванне традыцый і цудоўнае мерапрыемства.