Злёт перадавікоў вытворчасці сабраў амаль поўную актавую залу раённага дома культуры. Задоўга да пачатку імпрэзы паркоўка перад РДК была запоўнена аўтамабілямі, а людзі ўсё пад’язджалі і пад’язджалі.

Злёт перадавікоў вытворчасці сабраў амаль поўную актавую залу раённага дома культуры. Задоўга да пачатку імпрэзы паркоўка перад РДК была запоўнена аўтамабілямі, а людзі ўсё пад’язджалі і пад’язджалі. МКК, леспрамгас, ЖКГ, заводы электрамеханічны і раонтна-механічны – усе прадпрыемствы і арганізацыі накіравалі сюды лепшых працаўнікоў.

Афіцыйнае мерапрыемства адразу ператварылася ў сустрэчу добрых знаёмых.

Загучала музыка, святочны канцэрт песняй адкрывалі Алег Дыман, Івана Дабрыднеў і Віталь Хватынец. З прывітальным словам выступіў старшыня райвыканкама Барыс Яфрэмаў. Ён паведаміў пра дасягненні ў вытворчым сектары раёна, будаўніцтве, сферы паслуг. Нягледзячы на складаную эканамічную сітуацыю, прадпрыемствам Лепельшчыны ўдалося павялічыць экспарт сваёй прадукцыі.

Потым пачалася ўручэнне заслужаных узнагарод і грашовых прэмій. Сярод прадпрыемстваў былі адзначаны ААТ “Лепельскі МКК”, КУВП “Бароўка”, ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, прыватнае прадпрыемства “Белхімас”, іншыя суб’екты гаспадарання. Іх кіраўнікоў віншаваў старшыня райвыканкама.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Місюра ўручыў ганаровыя граматы, прэміі лепшым зборшчыкам і здатчыкам малака па сельсаветах. Узнагароды лепшым працаўнікам уручыў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шыдлоўскі.

Пра кожнага з адзначаных працаўнікоў можна расказваць паасобку. Іх жыццёвыя і працоўныя лёсы як адюстраванне Лепельшчыны з усімі радасцямі і нягодамі.

Канцэрт гледачам вельмі спадабаўся, быў насычаны, эмацыянальны. Песнямі і танцамі весялілі і дарослыя артысты, і маленькія, якія, аднак, па майстэрству старэйшым не саступяць.

Пасля завяршэння канцэрта госці доўга не маглі разысціся, дзяліліся ўражаннямі, успамінамі, апошнімі навінамі, запрашалі адзін аднаго ў госці.

Васіль МАТЫРКА.

На здымку: Барыс Яфрэмаў узнагароджвае дырэктара КУП “Лепельскае ПМС“ Уладзіміра Домася.