Улетку асабліва ўзрастае колькасць няшчасных выпадкаў на вадзе «Спёка, абязводжванне і паскораны кровазварот прыводзяць да таго, што нават невялікія дозы алкаголю ўсмоктваюцца хутчэй і дзейнічаюць мацней.
Контроль над сабой і сітуацыяй губляецца імкліва, пагаршаецца каардынацыя і губляецца сіла, неабходныя для плавання». Таму спіртныя напоі — галоўныя саўдзельнікі ўтаплення. Яны прытупляюць пачуццё небяспекі і інстынкт самазахавання („я змагу даплысці!“). Нельга змешваць гэтыя два задавальненні — купанне і выпіўку. «П'яны ў вадзе — напалову патапельнік» — гаворыць мудрая народная прымаўка. Нецвярозы чалавек не ў стане адэкватна ацэньваць сітуацыю і можа здзяйсняць учынкі, якія ніколі б не здзейсніў у цвярозым стане.Неабходна памятаць, што ў нецвярозага чалавека шанцы патануць шматкроць павышаюцца. У большасці выпадкаў надзвычайныя здарэнні адбываюцца падчас распіцця спіртных напояў, пры заплыве ў нецвярозым стане, купанні ў забароненых месцах, дзе няма выратавальных станцый.
У нецвярозага чалавека:
⚠️ прытупляецца пільнасць. Ён пераацэньвае свае сілы і заплывае занадта далёка;
⚠️ парушаецца каардынацыя. Алкаголь тармазіць рухі, збіваецца тэмп дыхання, купаючыся захопліваецца вадой і ідзе на дно;
⚠️ дрэнна адчуваецца тэмпература вады;
⚠️ часцей узнікаюць курчы рук і ног.
Толькі ў бягучым годзе падчас купальнага сезона на тэрыторыі Лепельскага раёна патанула 3 грамадзяніна, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янэння.
ОСВАД нагадвае:
У адпаведнасці з рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта № 704 ад 6 чэрвеня 2024 года вызначаны месцы масавага адпачынку грамадзян (гарадскі пляж, пляж аз. Святое, пляж Лепельскага ваеннага санаторыя, КУП ДРАЦ "Жамчужына", пляж в. Бароўка), а таксама забароненыя месцы для купання ў вадаёмах-капанях, прызначаных для забеспячэння супрацьпажарнага водазабеспячэння раёна, а таксама месцы, якія не вызначаны рашэннем Лепельскага раённага выканаўчага камітэта для адпачынку грамадзян.
Правілы паводзін на вадзе
Наведвайце толькі абсталяваныя пляжы, дзе ёсць усе сродкі для выратавання і аказання першай дапамогі. У незнаёмых вадаёмах дно можа несці небяспеку ў выглядзе разбітых шклаў, карчакоў, металічных прутоў і іншага смецця.
Нельга купацца ў забалочаных месцах і там, дзе ёсць ціна і водарасці. Лепш за ўсё выбіраць вадаёмы з пясчаным дном або галькай.