27 мая, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Статус Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які ў восьмы раз пройдзе ў Гродне з 4 па 6 чэрвеня, мяняцца не будзе. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Лойка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Найбольш частае пытанне, якое задаюць журналісты, датычыцца таго, ці стане Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур міжнародным. Цяпер фестываль праводзіцца на рэспубліканскім узроўні, і гэты статус мяняцца не будзе. Бо сама ідэя фестывалю накіравана на тое, каб аб'яднаць пад беларускім сцягам прадстаўнікоў усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у нашай краіне", - сказаў Аляксандр Лойка.
Ён таксама дадаў, што чырвонай ніткай праз усе фестывальныя мерапрыемствы праходзіць ідэя 65-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адзіны дэвіз фестывалю - "Перамогу куем разам" - азначае адзінства беларусаў з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей.-0-
БЕЛТА
Статус Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур не зменіцца
27.05.20100 просмотров