У лютым-сакавіку пройдуць агульныя сходы ў сельскіх гаспадарках раёна. На іх кіраўнікі і галоўныя спецыялісты зробяць справаздачы аб дзейнасці калектываў у мінулым годзе, паставяць перад імі задачы на сёлетні год. Таксама будзе абмеркавана выкананне калектыўных дагавораў, унесены змяненні і дапаўненні ў дзеючыя, прынятыя новыя калектыўныя дакументы.