На Сергуцкім канале - адным з элементаў Бярэзінскай воднай сістэмы - праводзяцца будаўнічыя работы, якія пачалі ў мінулым лістападзе гідрабудаўнікі даччынага ўнітарнага прадпрыемства ПМК-88 з горада Вілейкі. Аб’ект называецца “Аднаўленне гідралагічнай сеткі і гідралагічнага рэжыму Бярэзінскай воднай сістэмы на ўчастку ад ракі Бярэзіны да вёскі Кветча”. Праводзіцца рэканструкцыя Сергуцкага канала, аб чым здаўна марылі мясцовыя аматары даўніны і навукоўцы ўсіх узроўняў. Запуск канала мяркуецца ў тры чаргі. Цяпер рэканструюецца шлюз-мост на дарозе Домжарыцы - Кветча.
Праз тры месяцы работы завершацца.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ