11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне санкцый у дачыненні да Беларусі можа негатыўна паўплываць на эканамічнае супрацоўніцтва паміж суб'ектамі гаспадарання на тэрыторыі Мытнага саюза і стаць пагрозай эканамічнай бяспецы Расіі, Беларусі, Казахстана і развіццю інтэграцыйных працэсаў на еўразійскім кантыненце. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі МЗС Расіі ў сувязі з апублікаваннем 11 сакавіка сумеснай заявы ўрадаў трох дзяржаў, перадае РІА "Навіны". У дакуменце размова ішла пра сумесныя дзеянні трох дзяржаў МС у выпадку магчымага выкарыстання мер эканамічнага ціску або прымусу з боку іншых дзяржаў. "Прызываем заходніх калег устрымацца ад спроб аказаць ціск на нашых партнёраў па Мытным саюзе. Мы - за раўнапраўны і паважлівы дыялог, у рамках якога могуць быць урэгуляваны любыя праблемы, што ўзнікаюць", - гаворыцца ў каментарыі расійскага МЗС.-0-

БЕЛТА