3 чэрвеня, Рагачоў /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Рашэнне аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду будзе прынята ў бліжэйшы час. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла сёння ў Рагачове міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна. Яна прымае ўдзел у семінары-нарадзе па пытаннях выканання заданняў па развіцці малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў у Гомельскай вобласці.
Па словах міністра, павышэнне памеру тарыфнай стаўкі будзе прынята адразу ж пасля таго, як дазволяць фінансавыя магчымасці дзяржавы. Магчымую дату прыняцця гэтага рашэння суразмоўніца не назвала, але пры гэтым адзначыла: "Рашэнне будзе прымацца, бо мы разумеем, што выканаць заданне па павышэнні зарплаты ў бюджэтнай сферы без павышэння стаўкі тарыфнага разраду немагчыма".
Да канца года ў Беларусі пастаўлена задача дасягнуць узроўню заработнай платы $500 у эквіваленце, у тым ліку ў бюджэтнай сферы - $405.-0-
БЕЛТА
Рашэнне аб павышэнні тарыфнай стаўкі першага разраду будзе прынята ў бліжэйшы час – М.Шчоткіна
03.06.20100 просмотров