Абнаўляюцца экспазіцыі
На цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага дзяржзапаведніка ідзе капітальны рамонт памяшканняў і выставачных залаў Музея прыроды, які прадугледжвае і замену, абнаўленне экспазіцый. Работы мяркуецца завяршыць да канца бягучага года.
Новы будынак лясніцтва
На ўездзе ў вёску Крайцы завяршаецца будаўніцтва новага будынка Крайцаўскага лясніцтва. Заканчваецца выкананне аддзелачных работ, вядзецца добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Побач з новым будынкам лясніцтва ўзведзена высокая металічная вышка для назіранняў, прызначаная для прыродаахоўных мэт, у тым ліку і папярэджання ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках.
Ніўкі запрашаюць адпачыць
У Ніўках, размешчаных у некалькіх сотнях метраў ад аўтамагістралі Мінск-Віцебск і паблізу возера Манец, узведзена дзевяць домікаў гасцінічнага тыпу. Маецца абуладкаваная пляцоўка для пікнікоў. Будуецца кафэ на 30 пасадачных месцаў.