3 жніўня, Лепель /Уласн. інф./ Турызм – той від адпачынку, які не прыесца ніколі і разам з тым уражанні ад кожнай вандроўкі – новыя, непаўторныя, нават калі і наведваў тое ж самае месца. У гэтым яшчэ раз пераканаліся ўдзельнікі восьмага абласнога турыстычнага злёту работнікаў “Беларусбанка” на возеры Люсеніца.

Звычайна на раённы турыстычны злёт прадпрыемствы выстаўляюць каманды па восем – пятнаццаць чалавек. На беларусбанкаўскі ж злёт сабраліся восем каманд па 30 чалавек! Госці распавялі, што раней каманд было значна болей, ад кожнага раёна – такім чынам прыязджалі каля 20 калектываў.
Лепяльчане ўваходзілі ў каманду “Ваколіца” разам з банкаўскімі работнікамі яшчэ і з Мiёраў, Верхнядзвінска, Браслава, Расонаў.
Лідар сярод філіялаў – Віцебск, а вось сярод ЦБП сітуацыя больш інтрыгуючая, бо усе каманды паспелі вызначыцца ў розных конкурсах. Таму цікавасць удзельнікаў і гледачоў да эстафеты з элементамі турызму была зразумелай. Яшчэ з вечара арганізатары і суддзі падрыхтавалі неабходны рыштунак, раніцай бегуны пешшу прайшлі па ўсім маршруце эстафеты, агледзелі, вызначылі найбольш праблемныя моманты. За “Ваколіцу” належала бегчы лепяльчанам Насці Шыраевай, Сяргею Мільчаніну, Сяргею Агафонаву і Дзмітрыю Барысёнку. Ім быў прысвоены стартавы нумар шэсць. Карыстаючыся магчымасцю, хлопцы і дзяўчына прайшлі па ўсёй эстафеце, паглядзелі, як бягуць сапернікі, якія дапускаюць хібы. Словам, на старт выйшлі гатовымі як фізічна, так і маральна.
У агульнакамандным заліку сярод ЦБП “Ваколіца” заняла толькі трэцяе месца, перамогу святкавала каманда “ОК” цэнтраў банкаўскіх паслуг Полацкага філіяла. Першае ж месца сярод філіялаў дасталося Віцебскаму. Пераможцы і прызёры ў дадатак да грамат атрымалі і памятныя падарункі.
Васіль МАТЫРКА