20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 мая прыняў шэраг важных кадравых рашэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Кіраўнік дзяржавы прызначыў старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Сямёна Шапіру, вызваліўшы яго ад пасады міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіла Русага – старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання. Прэзідэнт таксама прызначыў Барыса Батуру старшынёй Мінскага аблвыканкама і даў згоду на прызначэнне Валерыя Іванова першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама. Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў, што Мінская вобласць умацоўваецца адразу двума высокапрафесійнымі кіраўнікамі, якія маюць вопыт сумеснай працы. Леанід Крупец вы