Працягваецца супрацоўніцтва з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. Нядаўна для вучняў 5-6 і 11 класаў была праведзена экскурсія на тэму “Прафесія ратаўнік”.
Дзевяцікласнікі займаюцца ў школьным клубе “Іскра”, створаным пад кіраўніцтвам педагога-арганізатара Анастасіі Ахрамовіч і супрацоўніка аддзела МНС Аляксандра Іспянкова. Усяго клуб наведвае дваццаць чатыры чалавекі. У малодшых класах наладзілі выставу малюнкаў “Ратаўнік вачыма дзяцей”, у 5-6 класах прайшла віктарына “Школа бяспекі” і забаўляльная гульня “Быць ратаўніком хачу”.