Праект "Галерэя пераможцаў" па выніках краязнаўчых даследаванняў ваеннай гісторыі Слабадскога краю, створаны настаўнікамі і вучнямі Слабадской сярэдняй школы імя М.М. Пшонкі, узнагароджаны дыпломам І ступені ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу
"Галерэя пераможцаў" размешчана ў фае школы, дзе кожны прысутны можа з ёй пазнаёміцца. Сярод ураджэнцаў Слабадскога сельсавета нямала воінаў, якія вярнулася з вайны з ордэнамі і медалямі.Нашы землякі бясстрашна змагаліся з ворагам у шэрагах партызанаў і на фронце, удзельнічалі ў абароне Масквы і Савецкага Запаляр’я, штурмавалі Берлін і Кёнігсберг, пра што сведчаць іх узнагароды.