Музей апрача паказу экспазіцыі і правядзення экскурсій, аказвае іншыя платныя паслугі насельніцтву. Сярод іх – запіс гісторыка-краязнаўчых даных на электронны носьбіт, раздрукоўка такой інфармацыі, выязныя лекцыі з паказам музейных прадметаў, музейныя мерапрыемствы з іх выкарыстаннем, сканіраванне.
Можна таксама заказаць перасоўную выставу “Лепельшчына: гісторыя і сучаснасць”.