На 21 сакавіка падсеяна 20% шматгадовых траваў (летась на гэты дзень – 11%). Лідзіруюць “Лядна” (69%), “Лепельскае” (37%), “Заазер’е” (29%). Хлорысты калій унесены на 4579 га, у тым ліку 465 га ў “Заазер’і”, 448 га ў “Лепельскім”, 390 га ў “Лядне”. Вывезена 144588 т арганікі, у тым ліку 32960 т у “Заазер’і”, 16347 т у “Лепельскім”, 16142 т у “Чарэйшчыне”. Пад яравую сяўбу назапашана 49% тукаў, у тым ліку 109% на льнозаводзе, 70% на сартастанцыі, 53% у “Пражэктары”. З базы мінеральных угнаенняў “Лепельаграсэрвіса” вывезена 3497 т тукаў, у тым ліку 864 т у “Заазер’е”, 509 т у “Чарэйшчыну”, 448 т у “Пражэктар”.