На педагагічнай нарадзе калектыву дзіцячай школы мастацтваў (ДШМ) былому дырэктару Лепельскай музычнай школы Арцёму Палонскаму было ўручана падзячнае пісьмо міністра культуры Паўла Латушкі за шматгадовую плённую творчую працу на ніве культуры.
У той час музычная школа месцілася ў невялікай драўлянай пабудове, шмат гастралявала з выступленнямі па раёне і за яго межамі. У тыя часы, калі пра тэлебачанне і магнітафоны ўвогуле не чулі, а грамафон і радыё былі вялікай рэдкасцю, дужа цанілася жывая музыка.
Напрыканцы прамовы Арцём Маркавіч расчулена сказаў:
- Шчырай, белай зайздрасцю зайздрошчу вам зараз. У вас такая вялікая школа, вы маеце магчымасць займацца рознапрофільнымі відамі творчасці: вы танцуеце, малюеце, граеце на музычных інструментах, робіце пастаноўкі на сцэне. Зычу вам здароўя, шчасця і любові!
Васіль МАТЫРКА
Фота аўтара
На здымку: Арцём Палонскі і Тамара Бароха