5 чэрвеня, Мінскі раён /Кар. БЕЛТА/. Вадзіцельскае пасведчанне новага ўзору плануецца ўвесці ў Беларусі ў снежні бягучага года. Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік УДАІ МУС Юрый Літвін на ўрачыстым адкрыцці Рэспубліканскага злёту юных інспектараў руху ў гісторыка-культурным комплексе "Лінія Сталіна", перадае карэспандэнт БЕЛТА. Юрый Літвін адзначыў, што ў цяперашні час вядзецца актыўная праца ў гэтым напрамку. Акрамя таго, ДАІ па-ранейшаму мае намер увесці новую катэгорыю "АМ" для кіроўцаў мапедаў, скутэраў і іншых падобных транспартных сродкаў. Для атрымання такіх правоў не трэба ў абавязковым парадку здаваць экзамены ў Дзяржаўтаінспекцыі. "Мы гэта будзем рабіць на добраахвотнаЙ аснове", - сказаў кіраўнік дарожнай міліцыі. Больш за тое, калі чалавек ужо мае правы катэгорыі "А" або "В", то па заяўленчым прынцыпе ён зможа атрымаць і "АМ". У той жа час ДАІ пакуль не збіраецца ўводзіць асобную катэгорыю для кіравання машынамі з аўтаматычнай каробкай перадач.-0-

БЕЛТА