Гасцінічны комплекс “Плаўна” Бярэзінскага біясфернага запаведніка размешчаны ў 15 км ад адміністрацыйнага цэнтра гэтай прыродаахоўнай установы, на беразе маляўнічага ляснога возера. Добраўпарадкаваныя адна-, двух- і трохпакаёвыя нумары аформлены ў нацыянальным стылі. У кожным з іх ёсць тэлевізар, халадзільнік, а ў нумарах катэгорыі “люкс” – кандыцыянер. Маецца верталётная пляцоўка, ахоўваемая аўтастаянка, рамантычныя альтанкі, месцы для пікнікоў, лазня і ўладкаваная пляжная зона. Арганізуюцца рыбная лоўля і лодачныя прагулкі. У рэстаране гасцінічнага комплексу вам прапануюць разнастайнае меню беларускай кухні і эксклюзіўныя стравы з дзічыны.
На адпачынак у Плаўна
20.10.20110 просмотров