Гісторыя аднаўлення гэтых могілак у Новых Валосавічах пачалася каля пяці гадоў таму, калі скінутыя на ўскрайку вёскі ў крушню, у перамешку з валунамі, каменныя надмагіллі слабадскім школьнікам паказаў мясцовы старажыл Уладзімір Харлёнак.
Пасля таго, як праца па аднаўленні могілак была скончана, благачынны Лепельскай акругі протаіерэй Сергій Ляшкевіч згодна з праваслаўнымі канонамі здзейсніў ліцію заўпакойную і падзякаваў школьнікам, што яны далучыліся да святой справы.