28 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Мінфін Беларусі закладвае дэфіцыт у 1,5% у праект бюджэту на 2011 год. Пра гэта сёння журналістам паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Па словах Уладзіміра Амарына, прагноз дэфіцыту бюджэту закладваецца даволі жорсткі -1,5% да ўзроўню ВУП. Такі ж дэфіцыт плануецца і на сярэднетэрміновую перспектыву да 2013 года.
"Сёння ідзе праца ў міністэрствах па фарміраванні асноўных паказчыкаў сваёй дзейнасці на 2011 год, якія да 1 чэрвеня павінны быць прадстаўлены ў Мінфін для аналізу і працы з міністэрствамі ўжо па канкрэтных параметрах бюджэту наступнага года", - сказаў ён.
Адказваючы на пытанне аб тым, з якіх крыніц мяркуецца пакрыць планаваны дэфіцыт бюджэту, Уладзімір Амарын выказаў упэўненасць, што на 1,5% такія крыніцы будуць знойдзены. Ён не выключыў, што Мінфін адновіць размяшчэнне ДКА (дзяржаўных кароткатэрміновых аблігацый). Уладзімір Амарын адзначыў, што ДКА у мінулым і бягучым гадах практычна не размяшчаліся. "Вядома, мы будзем гэта планаваць, каб гэты рынак запрацаваў. Сёння ёсць неабходнасць і патрэба, каб у партфелі тых жа банкаў былі дзяржаўныя каштоўныя паперы як ліквідны інструмент", - сказаў Уладзімір Амарын.-0-
БЕЛТА
Мінфін Беларусі закладвае дэфіцыт у 1,5% у праект бюджэту на 2011 год /
28.05.20100 просмотров