У канцы чэрвеня ў Баранавічах прайшло першынство Беларусі па боксу сярод палеткаў 1999 -- 2000 гадоў нараджэння. У складзе каманды Віцебскай вобласці выступаў выхаванец спартыўнай школы “Спортальянс”, лепяльчанін Жэня Маркоўскі. Вагавая катэгорыя да 46 кілаграмаў.
У першым баі Жэня сустрэўся з прадстаўніком Гродзенскай вобласці, якога перамог па ачках. У другім паядынку супраць лепяльчаніна выступіў прадстаўнік Магілёўскай вобласці. Бой быў напружаны, вынік склаўся не на карысць Жэні.
У выніку наш спартсмен заваяваў ганаровае трэцяе месца, медаль і дыплом.
В. МАТЫРКА.