Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і в.а. канцлера Германіі Ангелы Меркель адбылася сёння ўвечары. Гутарка доўжылася каля 50 хвілін. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах.

Падрабязна ў размове былі закрануты шляхі і перспектывы вырашэння міграцыйнай праблемы з мэтай недапушчэння эскалацыі сітуацыі на мяжы. "І яшчэ адзін найважнейшы аспект, які Прэзідэнт Беларусі і в.а. канцлера Германіі абмеркавалі дэталёва, - гуманітарная падтрымка бежанцаў праз аказанне ім гуманітарнай дапамогі", - адзначылі ў прэс-службе.

Аляксандр Лукашэнка і Ангела Меркель дамовіліся аб далейшых кантактах з мэтай вырашэння сітуацыі.

Крыніца: belta.by