Закончылася падпіска на газеты і часопісы на чацвёрты квартал бягучага года. Сярод газет найбольшы тыраж набраў “Лепельскі край”. У кастрычніку па аўторках і пятніцах нашу газету будуць атрымліваць чатыры з паловай тысячы падпісчыкаў.
Закончылася падпіска на газеты і часопісы на чацвёрты квартал бягучага года. Сярод газет найбольшы тыраж набраў “Лепельскі край”. У кастрычніку па аўторках і пятніцах нашу газету будуць атрымліваць чатыры з паловай тысячы падпісчыкаў. 840 экзэмпляраў абласной газеты “Витебские вести” на працягу бліжэйшага месяца будуць дастаўляць паштальёны на прадпрыемствы, ва ўстановы і жыхарам Лепельшчыны. Аформлена падпіска на 1558 камплектаў “Советской Белоруссии” – найбольш папулярнага рэспубліканскага перыядычнага выдання. Набраны тыраж астатніх рэспубліканскіх газет значна меншы: “Рэспубліку” пажадалі атрымліваць праз пошту 214 падпісчыкаў, “Народную газету” – 158, “Беларускую ніву” – 143 і “Звязду” – 135.“Лепельскі край” – папулярная газета
10.10.20130 просмотров