У раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры па нядзелях працуе клуб выхаднога дня. Аматары здаровага ладу жыцця шырока выкарыстоўваюць у гэты дзень трэнажорную залу, іншыя памяшканні ўстановы, гуляюць у настольны тэніс, більярд, дартс, катаюцца на ролікавых каньках, займаюцца іншымі цікавымі відамі фізкультуры і спорту. Актыўна адпачыць прыходзяць сюды дзесяткі людзей самага рознага ўзросту і іх ніколькі не палохае, што за карыстанне спартыўным інвентаром, атрыманне кансультацый ад спецыялістаў фізкультурна-аздараўленчага цэнтра бярэцца адносна невысокая пагадзіннная аплата.
Клуб выхаднога дня
27.10.20110 просмотров