На завяршэнне футбольнага сезону 2013 года ў Лепелі праводзіўся навагодні турнір па міні-футболе сярод школ. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды ад усіх школ горада, дружыны выставілі Бароўская, Заслонаўская і Слабадская сярэднія школы.

Для ўдзелу ў турніры былі запрошаны школьнікі да 2000 года нараджэння. Узроставае абмежаванне звязана найперш з тым, што менавіта ў гэтай узроставай катэгорыі летам будуць праводзіцца рэспубліканскія спаборніцтвы “Каласок” сярод сельскіх раёнаў і “Скураны мяч” на прызы прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Трэба футбалістаў падбіраць і рыхтаваць загадзя, для гэтых мэтаў і быў прымеркаваны турнір.
Гульні прыходзілі па кругавой сістэме: каманды былі размеркаваны на дзве групы, дзе ў матчах паміж сабой вызначалі лепшых. У фінальных гульнях за першае-другое месцы сустракаліся пераможцы груп, другія нумары аспрэчвалі месцы трэцяе і чацвёртае.
Пераможцай турніру стала каманда Бароўскай сярэдняй школы.
Трэнеры ўжо склалі графік і паводле яго рэгулярна збіраюць падлеткаў у спорткомплексе.
Лепельская каманда некалькі разоў была пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў, займала прызавыя месцы. Застаецца спадзявацца, што і сёлета маладое пакаленне падхопіць славутыя традыцыі іх папярэднікаў.
Васіль МАТЫРКА.