25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З мэтай забеспячэння сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі новай айчыннай тэхнікай і на яе аснове пераходу да сучасных тэхналогій вытворчасці кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 24 студзеня падпісаў указ №35 аб зацвярджэнні Рэспубліканскай праграмы аснашчэння сучаснай тэхнікай і абсталяваннем арганізацый аграпрамысловага комплексу, будаўніцтва, рамонту, мадэрнізацыі вытворчых аб'ектаў гэтых арганізацый на 2011-2015 гады. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Праграмай прадугледжваецца пастаўка ў 2011-2015 гадах сялу 10 980 трактароў (у тым ліку 3090 з магутнасцю рухавіка больш за 250 л.с.), 4400 грузавых аўтамабіляў рознага прызначэння, 7650 збожжаўборачных камбайнаў, 2056 кормаўборачных камбайнаў (з іх 1207 з магутнасцю рухавіка больш за 300 л.с.), 470 буйнаўборачных камбайнаў, 2950 касілак, 3900 розных плугоў, 3900 камбінаваных глебаапрацоўча-пасяўных і 2700 глебаапрацоўчых агрэгатаў, 5400 машын для ўнясення мінеральных і арганічных угнаенняў і 2380 машын для хімічнай абароны раслін і насення, а таксама іншай тэхнікі і абсталявання. Уся тэхніка будзе рэалізоўвацца на ўмовах доўгатэрміновай арэнды (лізінгу). Аб'ёмы закупак сучаснай тэхнікі і абсталявання, будаўніцтва, мадэрнізацыі і рамонту вытворчых аб'ектаў будуць штогод зацвярджацца Мінсельгаспрадам па ўзгадненні з аблвыканкамамі, а аб'ёмы і крыніцы фінансавання рэспубліканскай праграмы будуць вызначацца ўрадам і зацвярджацца кіраўніком дзяржавы.-0-

БЕЛТА