Следапыты выявілі больш за дзесяць няўлічаных воінскіх пахаванняў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, вярнулі з небыцця дзясяткі імёнаў воінаў і партызанаў.

Пошукавая работа абагулена ў шэрагу кніг па ваеннай гісторыі Лепельшчыны, напісаных кіраўніком клуба, настаўнікам гісторыі Валерыем Тухтам.

Змянілася ўжо некалькі пакаленняў слабадскіх следапытаў, якія нястомна нясуць Вахту па зберажэнні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.